Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 5 человек

Дзень славянскай пісьменнасці і культуры

Дата: 24 мая 2019 в 13:20
Автор: Мигаль Е. Г.
477 просмотров

Штогод 24 мая адзначаецца Дзень славянскай пісьменнасці і культуры. Сёння сотні мільёнаў людзей, што пішуць кірыліцай, успамінаюць братоў Кірылу і Мяфодзія, ураджэнцаў Салуні (сучасныя Салонікі), вялікіх асветнікаў ІХ стагоддзя.

Менавіта яны пераклалі на стараславянскую мову Святое пісанне, стварыўшы для гэтага славянскую азбуку. Большасць літар кірылічнага алфавіта мела грэчаскія прататыпы, выключэннем з’явілася літара Ш, што паходзіла ад яўрэйскай Шын. Царква, як каталіцкая, так і праваслаўная, годна ацаніла заслугі братоў: абодва былі кананізаваны як асветнікі славян (slavorum apostoli). Цікава, што ў царкоўным абіходзе спачатку згадваецца Мяфодзій, які меў высокі царкоўны сан, а пасля кніжнік Кірыл. У 1863 годзе Свяшчэнны Сінод у гонар тысячагоддзя з’яўлення першай рукапіснай славянскай Бібліі аб’явіў днём Кірыла і Мяфодзія 11 мая, па новым стылі – 24 мая. Гэта і царкоўнае, і свецкае свята, якое радуе ўсіх тых, хто цэніць друкаванае слова і родную мову.

Сучасныя сістэмы пісьма беларусаў, украінцаў, расіян, балгар, македонцаў, сербаў, а таксама алфавіты шматлікіх неславянскіх народаў (адыгейскі, калмыцкі, кіргізскі, мангольскі, татарскі, удмурцкі і інш.) выкарыстоўваюць кірылічныя літары. Некаторыя краіны адмаўляюцца ад выкарыстання кірыліцы на карысць лацінкі. Гэта два ўніверсальныя алфавіты, якія маюць падобныя структуру і сімвалы. У кожным з іх ёсць свае функцыянальныя перавагі і недахопы. Тым не менш, кірыліца – значна багацейшая і зручнейшая азбука, бо здольная перадаць большы спектр гукаў.

Шэраг устаноў культуры і адукацыі да Дня славянскай пісьменнасці і культуры рыхтуе шматлікія мерапрыемствы. Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала кніжную выставу «Спадчына Кірылы і Мяфодзія». Адна з асноўных мэт мерапрыемства – паказаць значнасць дзейнасці асветнікаў для развіцця еўрапейскай цывілізацыі.

На выставе можна пабачыць каля 50 дакументаў, у тым ліку арыгінальныя выданні першых навуковых даследаванняў жыцця і дзейнасці Кірылы і Мяфодзія, падручнікі царкоўнаславянскай мовы, факсімільныя выданні Астрамірава Евангелля (1056–1057), Ізборніка Святаслава (1073), Тураўскага Евангелля (XI ст.).

Больш падрабязна пра выставу можна даведацца тут.

НІА

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.