Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 5 человек

Тыдзень роднай мовы: рэспубліканскія мерапрыемствы для ўсіх жадаючых!

Дата: 20 февраля 2022 в 12:42, Обновлено 21 февраля 2022 в 12:45
Автор: Мигаль Е. Г.
182 просмотра

З 21 па 28 лютага Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі праводзіць Тыдзень роднай мовы. Яго праграма ўключае круглыя сталы, прэзентацыі, інтэрактыўныя заняткі, сустрэчы, культурна-асветніцкія і адукацыйна-забаўляльныя мерапрыемствы. Далучыцца да многіх з іх могуць усе ахвотныя.

Міжнародны Дзень роднай мовы — штогадовае свята, заснаванае ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. Яго галоўная мэта — захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрымка нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай. У 2022 годзе, абвешчаным у Беларусі Годам гістарычнай памяці, асаблівае значэнне набываюць каштоўнасці, якія спадарожнічаюць нашаму народу на працягу стагоддзяў. Адной з такіх базавых нацыянальных каштоўнасцяў з’яўляецца беларуская мова.

Сёння з 13.00 да 14.00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі пройдзе Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове.


Спасылка на YouTube-трансляцыю: https://www.youtube.com/watch?v=Bd6xSg7HUvE

22 лютага адбудзецца круглы стол «Праблемы картаграфавання сродкаў традыцыйнай нематэрыяльнай культуры: Беларускі фальклорна-этналінгвістычны атлас» (пачатак у 11.30) Спасылка для падключэння ў Zoom: https://us02web.zoom.us/j/89163862762. Ідэнтыфікатар канферэнцыі: 891 6386 2762. Спасылка на YouTube-трансляцыю: https://youtu.be/2qcA53PmFpA.

23 лютага пройдзе прэзентацыя інавацыйнага праекта «Мова прафесіі»

Спасылка для падключэння ў Zoom: https://us02web.zoom.us/j/83939143452?pwd=akY3aDc4c3hITE5zalkvWHBYOGkvQT09. Ідэнтыфікатар канферэнцыі: 839 3914 3452. Код доступу: 767903. Спасылка на YouTube-трансляцыю: https://youtu.be/jpGU2KFz-0M.

 Таксама 23 лютага адбудзецца прэзентацыя для шырокай грамадскасці Беларусі і замежжа на тэму «Беларускі N-корпус: гісторыя і перспектывы» (пачатак у 19.00).

Спасылка для падключэння ў  Zoom:https://us02web.zoom.us/j/88374288834?pwd=ZHplUFdsbk1IdW42VU1CSFlzdjZmdz09

Ідэнтыфікатар канферэнцыі: 883 7428 8834. Код доступу: 615928.

А на 25 лютага запланавана прэзентацыя зборніка навуковых работ  «Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні. Выпуск 6» (пачатак у 11.00).

Спасылка для падключэння ў Zoom: https://us02web.zoom.us/j/83563839795?pwd=a3pLUldsT2dzV01Fc1hoeDJERUVhQT09. Ідэнтыфікатар канферэнцыі: 835 6383 9795. Код доступу: 624888. Спасылка на YouTube-трансляцыю: https://youtu.be/eJHS8igDS3I.

Надзея НІКАЛАЕВА, "Звязда"

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.