Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 6 человек

Віншуем Душачкіну Любоў!

Дата: 25 марта 2015 в 12:48
650 просмотров

Учора, 24 сакавіка, у Ветцы адбыўся раённы этап конкурсу рытарычнага майстэрства "Гавары са мной па-беларуску". Ад нашай школы выступалі вучаніцы 9 класа Душачкіна Любоў і Дабравольская Алена.

Конкурс складаўся з двух этапаў. У першым этапе ўдзельнікі расказвалі эсэ на адну з прапанаваных тэм. Вучні 9 класаў абмяркоўвалі праблему "За што мы сёння ў адказе". Дабравольская Алена паведаміла аб праблеме раўнадушша ў сучасным грамадстве, Душачкіна Любоў  расказала пра сучаснае штучнае жэццё ў сацыяльных сетках.

У другім этапе удзельнікі рыхтавалі вуснае выказванне. Любоў падзялілася з прысутнымі сваімі меркаваннямі па тэме "Галоўны настаўнік у жыцці", прызнаўшыся, што яе настаўнікам з'яўляецца мама. Алена расказвала, што для яе - сапраўдная дружба.

Па выніках двух этапаў Душачкіна Любоў была ўзнагароджана дыпломам 3 ступені. Дабравольская Алена заняла чацвёртае месца.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.