Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 6 человек

Ветка. З прафілактыкай у народ

Дата: 19 марта 2018 в 11:55, Обновлено 19 марта 2018 в 12:19
Автор: Мигаль Е. Г.
369 просмотров

Работнікі Веткаўскага раённага падраздзялення МНС штодня праводзяць прафілактычныя сустрэчы і сельскія сходы. У прафілактычных сустрэчах бяруць удзел і кіраўнікі Гомельскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях. 15 сакавіка аграмястэчка Пыхань наведаў намеснік начальніка ўпраўлення Сяргей Васільевіч Шутаў. Падчас правядзення сельскага сходу грамадзян аграмястэчка Пыхань Сяргей Васільевіч азнаёміў прысутных са станам з пажарамі і іншымі надзвычайнымі сітуацыямі ў вобласці і рэспубліцы, пагутарыў з прысутнымі аб неабходнасці захавання правілаў бяспекі, аб мабільным дадатку «МНС Беларусі: Дапамога побач», а таксама нагадаў аб важнасці абсталявання свайго жылля аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі. Найбольшую ўвагу засяродзіў на актуальнай тэме – пячное атапленне. Да грамадзян былі даведзены патрабаванні правілаў пажарнай бяспекі, якія тычацца печаў і растлумачаны магчымыя наступствы пры невыкананні правілаў бяспекі. Таксама было ўзнята пытанне аб забароне пакідання непаўналетніх дзяцей без нагляду. І самае важнае пытанне, з-за якога найбольш часта адбываюцца пажары і гібель на іх – курэнне ў ложку ў стане алкагольнага ап'янення. У завяршэнні былі прадэманстраваны відэафільмы «Уладзівасток», «Недзіцячыя гульні 2» і раздадзена наглядна-выяўленчая прадукцыя.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.