Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!

Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь

Дата: 23 марта 2013 в 10:55, Обновлено 2 февраля в 17:25

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь

Спасылка на тэкст Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Канстытуцыя з’яўляецца Асноўным законам дзяржавы. Сучасная Канстытуцыя была распрацавана ў 1994 і скарэкціравана ў 1996 і 2004 гадах. Гэта пятая Канстытуцыя ў гісторыі Беларусі.

Канстытуцыя Беларусі грунтуецца на трох асноўных кампанентах:

- рэгуляванне правоў і свабод; 

- устанаўленне дзяржаўнага механізма; 

- рэгламентаванне заканадаўчай сістэмы і сістэмы правасуддзя. 

Правы і свабоды народа Беларусі

Канстытуцыя Беларусі гарантуе наступныя правы беларускім грамадзянам:

  • права на медыцынскае абслугоўванне (бясплатнае ў дзяржаўных установах); 
  • права на сацыяльнае забеспячэнне для пажылых, хворых, інвалідаў і непрацаздольных; 
  • права на бясплатную агульную адукацыю для ўсіх; 
  • права на бясплатную прафесійна-тэхнічную адукацыю. 

Дэмакратыя ў Беларусі

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з’яўляецца асновай дэмакратычных інстытутаў беларускай дзяржавы. 

Яна гарантуе правядзенне свабодных выбараў, уключаючы выбары нацыянальнага і мясцовага ўзроўняў, і рэферэндумаў.

Згодна з Канстытуцыяй Беларусі шляхам свабоднага прамога тайнага галасавання выбіраюцца:

· Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь; 

· дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; 

· мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.